Груганы ў небе, Людзі ў цемры, "Шрамы на вене". Грукат за сценамі, Тупат за дзевармі, Нож над каўнерамі. Нож над каўнерамі. Людзі ў цемры. Маю я што казаць, Маю куды ісці – Толькі твой розум спіць… Я табе падкажу - Думай аб сэрцы, Бо тваё сэрца баліць. Маеш ты што казаць, Спрабуй сабе пачуць, Абарані свой лес. Кожнай хвілінаю, Спрабуй з каленяў устаць, Колькі ўжо можна слёз. Стомлены позірк, Атручана слова, Згубілася згода. Чарговы ранак, І зноўку былое, І зноўку "раптоўна". Чарговы ранак - І зноўку было. Чарговы ранак - І зноўку раптоўна. Маю я што казаць, Маю куды ісці – Толькі твой розум спіць… Я табе падкажу - Думай аб сэрцы, Бо тваё сэрца баліць. Маеш ты што казаць, Спрабуй сабе пачуць, Абарані свой лес. Кожнай хвілінаю, Спрабуй з каленяў устаць, Колькі ўжо можна слёз. Маеш ты што казаць, Маеш куды ісці, Спрабуй з каленяў устаць, Спрабуй свой шлях знайсці. Маеш ты што казаць, Маеш куды ісці. Спрабуй сябе знайсці! Маеш! - Спрабуй сябе знайсці. Пільная варта, Шыльды для катаў, Забойцаў парады. Зніклыя мары, Забытыя фарбы, Апошняе "надо". Зніклыя мары, Забытыя фарбы .... ...Апошняе.